![]() | Официальная правовая информация |
Праграма супрацоўніцтва ў галіне культуры, адукацыі, навукі, маладзёжнай палітыкі, спорту і сродкаў масавай інфармацыі паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі на 2000–2002 гады
Уступіла ў сілу 15 лістапада 2000 года
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Турэцкай Рэспублікі, якія далей называюцца Бакамі,
кіруючыся ўзаемным імкненнем умацоўваць і паглыбляць дружалюбныя адносіны паміж дзвюма краінамі,
упэўненыя, што супрацоўніцтва ў галіне культуры, адукацыі, навукі, маладзёжнай палітыкі, спорту, сродкаў масавай інфармацыі вядзе да лепшага разумення культуры і жыцця абодвух народаў і ўзаемаўзбагачэння іх культурных каштоўнасцей,