![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПАЛАТЫ ПРАДСТАЎНІКОЎ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
3 снежня 2015 г. № 658-П5/VIII
Аб праекце Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прыняць у першым чытанні праект Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Накіраваць указаны праект Кодэкса ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь для ўнясення прапаноў і заўваг.
3. Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы дапрацаваць праект Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры з улікам паступіўшых прапаноў і заўваг і ўнесці яго на разгляд дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ў другім чытанні.