![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПАЛАТЫ ПРАДСТАЎНІКОЎ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 чэрвеня 2012 г. № 838-П4/X
Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь»
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прыняць у першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь».
2. Накіраваць указаны законапраект у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь для ўнясення прапаноў і заўваг.
3. Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу дапрацаваць праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь» з улікам паступіўшых прапаноў і заўваг і ўнесці яго на разгляд чарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у другім чытанні.