![]() | Официальная правовая информация |
РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
19 лютага 2014 г. № 398
Аб прысваенні найменняў састаўным часткам г. Мінска
На падставе абзаца трэцяга пункта 2 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года «О наименованиях географических объектов» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Прысвоіць найменні наступным састаўным часткам г. Мінска:
1.1. праектуемай вуліцы № 2 ад вуліцы Янкі Брыля да праектуемай вуліцы № 4 – «вуліца Астрожскіх» («улица Острожских»);
1.2. праектуемай вуліцы № 3 ад вуліцы Гурскага да праектуемай вуліцы № 4 – «вуліца Тышкевічаў» («улица Тышкевичей»).