![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 снежня 1999 г. № 2078
Аб далучэннi да Пагаднення аб стварэннi транснацыянальнай карпарацыi «Дываны СНД»
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прыняць прапанову Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасцi i рэалiзацыi тавараў лёгкай прамысловасцi аб далучэннi Урада Рэспублiкi Беларусь да Пагаднення аб стварэннi транснацыянальнай карпарацыi «Дываны СНД», прынятага 8 кастрычнiка 1999 г. у г. Ялце.
Мiнiстэрству замежных спраў паведамiць дэпазiтарыю аб далучэннi Урада Рэспублiкi Беларусь да названага Пагаднення.