![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 снежня 1999 г. № 2064
Аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Таджыкістан аб заснаванні гандлёвых прадстаўніцтваў
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства замежных спраў, узгодненую з Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Таджыкістан аб заснаванні гандлёвых прадстаўніцтваў.
Упаўнаважыць першага намесніка Міністра замежных спраў Вялічку Валянціна Уладзіміравіча на падпісанне ўказанага Пагаднення.