![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 снежня 1999 г. № 2034
Аб кампенсаванні валютных сродкаў Грамадскаму аб’яднанню «Саюз палякаў на Беларусі»
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
У мэтах выканання Закона Рэспублікі Беларусь «Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 1999 год» Міністэрству фінансаў кампенсаваць да 31 снежня 1999 г. Грамадскаму аб’яднанню «Саюз палякаў на Беларусі» суму, эквівалентную адной тысячы долараў ЗША, заблакіраванную ў Знешэканомбанку СССР па стану на 1 студзеня 1992 г., у беларускіх рублях па курсу Нацыянальнага банка.