![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
13 снежня 1999 г. № 1939
Аб выдзяленні грашовых сродкаў саўгасу-камбінату «Сож» Гомельскага раёна
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Выдзеліць у 1999 годзе саўгасу-камбінату «Сож» Гомельскага раёна за кошт сродкаў рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання, прадугледжаных на субсідыі, 50 млрд. рублёў на набыццё збожжа, бялковай сыравіны і кармавых дабавак.
Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрству фінансаў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем названых сродкаў.