![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
3 снежня 1999 г. № 1894
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Каралеўства Марока
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства культуры, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі, Міністэрствам адукацыі, Міністэрствам спорту і турызму, Дзяржаўным камітэтам па архівах і справаводству, Дзяржаўным камітэтам па друку, Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях, Беларускім дзяржаўным універсітэтам, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Каралеўства Марока аб культурным, навуковым і тэхнічным супрацоўніцтве.