![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
9 лістапада 1999 г. № 1749
Аб выдзяленні Дзяржаўнаму камітэту па навуцы і тэхналогіях сродкаў з рэспубліканскага бюджэту
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Выдзеліць у 1999 годзе Дзяржаўнаму камітэту па навуцы і тэхналогіях са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, 883,6 млн. рублеў на фінансаванне расходаў па прыёму дэлегацыі Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам.