![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 лістапада 1999 г. № 1736
Аб выдзяленні фінансавых сродкаў для выплаты прэмій аўтарам сартоў сельскагаспадарчых раслін
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Выдзеліць у 1999 годзе Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання са сродкаў рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання, прадугледжаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 1999 г. № 426 на расходы «Іншыя субсідыі на неадкладныя патрэбы», 3916 млн. рублёў для выплаты прэмій аўтарам сартоў сельскагаспадарчых раслін беларускай селекцыі, занесеных у Дзяржаўны рэестр сартоў і драўнінна-хмызняковых парод у 1999 годзе (з разліку 100 мінімальных заработных плат за сорт, але не больш як 30 мінімальных заработных плат за сорт аднаму селекцыянеру з улікам удзелу яго ў стварэнні сорту).