![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
1 лістапада 1999 г. № 1701
Аб выдзяленні Міністэрству адукацыі сродкаў з рэспубліканскага бюджэту
У мэтах распрацоўкі практычных механізмаў прыцягнення інвестыцый для ўкаранення ў вытворчасць новых і высокіх тэхналогій Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Выдзеліць у 1999 годзе Міністэрству адукацыі для Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне фундаментальных даследаванняў, навукова-тэхнічных праграм і праектаў, 5 млрд. рублёў для распрацоўкі праекта стварэння свабоднай эканамічнай зоны новых і высокіх тэхналогій «Політэхнаполіс – 2000» пры Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі.