![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 кастрычніка 1999 г. № 1639
Аб узнагароджанні мінскага вытворчага аб’яднання гарадскога электрычнага транспарту «Мінскгарэлектратранс» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За дасягненне высокіх паказчыкаў у абслугоўванні насельніцтва гарадскім электрычным транспартам і ў сувязі з 70-годдзем з дня пуску першага трамвая ў г. Мінску ўзнагародзіць мінскае вытворчае аб’яднанне гарадскога электрычнага транспарту «Мінскгарэлектратранс» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.