![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
12 кастрычніка 1999 г. № 1575
Аб узнагароджанні І.П.Кампаненка Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу і вялікі асабісты ўклад у развіццё лёгкай прамысловасці рэспублікі ўзнагародзіць кіраўніка вытворчасці закрытага акцыянернага таварыства «Мілавіца» Кампаненка Ірыну Паўлаўну Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
|