![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
1 кастрычніка 1999 г. № 1526
Аб падпісанні Пагаднення паміж Беларускай чыгункай і Міністэрствам шляхоў зносін Расійскай Федэрацыі аб парадку рэгулявання чыгуначных грузавых тарыфаў у зносінах паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Беларускай чыгункі, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і Міністэрствам эканомікі, аб падпісанні Пагаднення паміж Беларускай чыгункай і Міністэрствам шляхоў зносін Расійскай Федэрацыі аб парадку рэгулявання чыгуначных грузавых тарыфаў у зносінах паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.