![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 верасня 1999 г. № 1479
Аб выдзяленні сродкаў з рэспубліканскага бюджэту на правядзенне Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Аналітычныя метады аналізу і дыферэнцыяльных ураўненняў»
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Выдзеліць у 1999 годзе Беларускаму дзяржаўнаму універсітэту са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне фундаментальных даследаванняў, навукова-тэхнічных праграм і праектаў, 400 млн. рублёў на правядзенне Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Аналітычныя метады аналізу і дыферэнцыяльных ураўненняў».