![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 жніўня 1998 г. № 1355
Аб падпісанні Пратакола аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Рэспублікі Балгарыя ў галіне культуры і мастацтва на 1998–2000 гады
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства культуры, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Пратакола аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Рэспублікі Балгарыя ў галіне культуры і мастацтва на 1998–2000 гады.