![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 красавіка 1994 г. № 291
Аб адабрэнні і прадстаўленні на ратыфікацыю Пагаднення аб агульных умовах і механізме падтрымкі і развіцця вытворчай кааперацыі прадпрыемстваў і галін дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Адобрыць і прадставіць у Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь на ратыфікацыю Пагадненне аб агульных умовах і механізме падтрымкі і развіцця вытворчай кааперацыі прадпрыемстваў і галін дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, падпісанае ў г. Ашгабаце 23 снежня 1993 г.