![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
12 кастрычніка 1993 г. № 686
Аб наданні М.В.Падгайнаму паўнамоцтваў на падпісанне Пагаднення паміж Камітэтам па справах моладзі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і Федэральным міністэрствам па справах жанчын і моладзі Федэратыўнай Рэспублікі Германіі
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Упаўнаважыць Старшыню Камітэта па справах моладзі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Падгайнага Міхаіла Васільевіча падпісаць Пагадненне паміж Камітэтам па справах моладзі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і Федэральным міністэрствам па справах жанчын і моладзі Федэратыўнай Рэспублікі Германіі аб супрацоўніцтве ў рабоце з моладдзю.