![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
24 ліпеня 1993 г. № 501
Аб Пастаянным прадстаўніку Рэспублікі Беларусь пры ААН
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Унесці ў Прэзідыум Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь наступныя прапановы:
аб назначэнні Сычова Аляксандра Мікалаевіча Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і прысваенні яму дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла;
аб вызваленні Бураўкіна Генадзія Мікалаевіча ад абавязкаў Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у сувязі з пераходам на іншую работу.