![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
12 кастрычніка 2023 г. № 673
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За значны ўклад у сферу аховы здароўя, высокі ўзровень аказання кваліфікаванай медыцынскай і лячэбна-дыягнастычнай дапамогі насельніцтву г. Мінска ўзнагародзіць установу аховы здароўя «3-я гарадская клінічная бальніца ім. Я.У.Клумава» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.