![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 верасня 2023 г. № 652
Аб правядзенні навагодніх дабрачынных акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Правесці навагоднія дабрачынныя акцыі (далей – акцыі) з удзелам рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і іншых мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў:
«Нашы дзеці» – з 15 снежня 2023 г. па 15 студзеня 2024 г.;
«Ад усёй душы» – з 3 па 15 студзеня 2024 г.