![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
1 сакавіка 2023 г. № 163
Аб правядзенні перагавораў па праекце міжнароднага дагавора і яго падпісанні
У адпаведнасці з артыкулам 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г. № 421-З «О международных договорах Республики Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Адобрыць праект Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Іран аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 4 лютага 1998 года (далей – Пратакол) у якасці асновы для правядзення перагавораў.