![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
24 чэрвеня 2022 г. № 411
Аб узнагароджанні калектыву закрытага акцыянернага таварыства «Другі нацыянальны тэлеканал» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За значны ўклад у развіццё беларускай журналістыкі, аб’ектыўнае і ўсебаковае асвятленне падзей грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага жыцця рэспублікі, пашырэнне прасторы лічбавай трансфармацыі медыярэсурсаў у краіне і ў сувязі з 20-годдзем з дня заснавання ўзнагародзіць калектыў закрытага акцыянернага таварыства «Другі нацыянальны тэлеканал» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.