![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 сакавіка 2021 г. № 139
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:
шматгадовую плённую працу ў галіне транспартнай дзейнасці і значны асабісты ўклад у забеспячэнне бяспекі чыгуначнага транспарту Зайчыка Вячаслава Сямёнавіча, начальніка аддзела сертыфікацыі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту»;