![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
10 верасня 2020 г. № 527
Аб узнагароджанні Р.В.Пратасавіцкага Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання і значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу Брэсцкай вобласці ўзнагародзіць старшыню Столінскага райвыканкама Пратасавіцкага Рыгора Васільевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.