![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
25 лютага 2020 г. № 114
Аб узнагароджанні А.Піваварскага Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё міжнародных адносін Рэспублікі Беларусь з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця ўзнагародзіць кіраўніка прадстаўніцтва Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў Рэспубліцы Беларусь Піваварскага Аляксандра Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.