![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
20 лістапада 2018 г. № 840
Аб прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Урада Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прызнаць страціўшымі сілу:
пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 1994 г. № 103 «Аб арганізацыі унікальных даследчых работ у Нясвіжскім і Мірскім замках»;
пастанову Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 ліпеня 1996 г. № 490 «Аб дадатковых мерах па забеспячэнню правядзення даследчых работ у Нясвіжскім і Мірскім замках»;