![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 снежня 2016 г. № 1064
Аб узнагароджанні адкрытага акцыянернага таварыства «Савушкін прадукт» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За значны ўклад у развіццё перапрацоўчай прамысловасці, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў узнагародзіць адкрытае акцыянернае таварыства «Савушкін прадукт» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.