![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 сакавіка 2016 г. № 252
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:
падрыхтоўку і правядзенне на высокім арганізацыйным і творчым узроўні культурнай праграмы Нацыянальнага дня Рэспублікі Беларусь на Сусветнай выстаўцы «ЭКСПА-2015» у г. Мілане (Італьянская Рэспубліка) Дрыга Ірыну Уладзіміраўну, першага намесніка Міністра культуры;