![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 кастрычніка 2015 г. № 896
Аб правядзенні перагавораў па праекце Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб фінансаванні праграмы «Занятасць, прафесіянальная адукацыя і навучанне ў Беларусі» і падпісанні дадзенага Пагаднення
У адпаведнасці з артыкулам 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года «О международных договорах Республики Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Адобрыць прыкладзены праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб фінансаванні праграмы «Занятасць, прафесіянальная адукацыя і навучанне ў Беларусі»* (далей – Пагадненне) у якасці асновы для правядзення перагавораў.