![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 снежня 2014 г. № 1280
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:
развіццё фундаментальных і прыкладных аспектаў фізічнай і арганічнай хіміі, значны ўклад у рэалізацыю важных дзяржаўных навуковых і навукова-тэхнічных праграм, асваенне новай навукова-тэхнічнай прадукцыі, дасягненне высокіх паказчыкаў па экспарце навуковых паслуг і высокатэхналагічнай прадукцыі дзяржаўную навуковую ўстанову «Інстытут фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»;