![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
24 чэрвеня 2014 г. № 611
Аб выдзяленні сродкаў з рэспубліканскага бюджэту
У адпаведнасцi з падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 18 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 31 снежня 2013 года «О республиканском бюджете на 2014 год» Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Міністэрству фінансаў выдзеліць у III квартале 2014 г. са сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, Беларускаму дзяржаўнаму канцэрну па вытворчасцi i рэалiзацыi тавараў лёгкай прамысловасці 11,312 млрд. рублёў для адкрытага акцыянернага таварыства «Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка» на аднаўленне работы кацельні, пацярпелай у выніку моцнага ветру ў сакавiку 2014 г., і пакрыццё расходаў арганізацый, якiя прыцягваюцца да ліквідацыі аварыі.