![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 снежня 2013 г. № 1088
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:
укараненне новых метадаў дыягностыкі і лячэння інфекцыйных захворванняў, забеспячэнне высокага ўзроўню аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву ўстанову аховы здароўя «Гарадская клінічная інфекцыйная бальніца», г. Мінск;
шматгадовую плённую працу і значныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці наступных работнiкаў адкрытага акцыянернага таварыства «Баранавiцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне»: