![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 снежня 2013 г. № 1087
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення аб фінансаванні праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Схема мабільнасці для мэтавых кантактаў паміж людзьмі (MOST)» паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Еўрапейскім саюзам і падпісанні дадзенага Пагаднення
У адпаведнасці з артыкулам 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года «О международных договорах Республики Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Адобрыць прыкладзены праект Пагаднення аб фінансаванні праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Схема мабільнасці для мэтавых кантактаў паміж людзьмі (MOST)»* паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Еўрапейскім саюзам (далей – Пагадненне) у якасці асновы для правядзення перагавораў.