![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
24 кастрычніка 2013 г. № 931
Аб правядзенні перагавораў па праекту Праграмы супрацоўніцтва паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Індыя ў галіне культуры, мастацтва, адукацыі на 2014–2016 гады і падпісанні дадзенай Праграмы
У адпаведнасці з артыкулам 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года «О международных договорах Республики Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Адобрыць прыкладзены праект Праграмы супрацоўніцтва паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Індыя ў галіне культуры, мастацтва, адукацыі на 2014–2016 гады* (далей – Праграма) у якасці асновы для правядзення перагавораў.