![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
25 чэрвеня 2013 г. № 530
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве і падпісанні дадзенага Пагаднення
У адпаведнасці з артыкулам 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года «О международных договорах Республики Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Адобрыць прыкладзены праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве* (далей – Пагадненне) у якасці асновы для правядзення перагавораў.