![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 мая 2013 г. № 424
Аб заключэнні шляхам абмену пісьмамі Дадатковага пагаднення да Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Еўрапейскім супольніцтвам аб фінансаванні Праграмы дзеянняў для Беларусі на 2008 год
У адпаведнасці з артыкулам 6 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года «О международных договорах Республики Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прыняць прапанову Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб заключэннi шляхам абмену пісьмамi Дадатковага пагаднення да Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Еўрапейскiм супольнiцтвам аб фiнансаваннi Праграмы дзеянняў для Беларусі на 2008 год.