![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 мая 2013 г. № 381
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне аховы навакольнага асяроддзя дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў і падпісанні дадзенага Пагаднення
У адпаведнасці з артыкулам 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года «О международных договорах Республики Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Адобрыць прыкладзены праект Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне аховы навакольнага асяроддзя дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў* (далей – Пагадненне) у якасці асновы для правядзення перагавораў.