![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
14 чэрвеня 2012 г. № 551
Аб падпісанні Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам юстыцыі Азербайджанскай Рэспублікі ў галіне судовай экспертызы
У адпаведнасці з артыкулам 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года «О международных договорах Республики Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Пагадзіцца з прапановай Міністэрства юстыцыі, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў, аб падпісанні Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам юстыцыі Азербайджанскай Рэспублікі ў галіне судовай экспертызы.