![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
20 снежня 2011 г. № 1710
Аб узнагароджанні Г.Р.Каліцені Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу ў галіне лёгкай прамысловасці, прафесійнае майстэрства і значны асабісты ўклад у выкананне паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця ўзнагародзіць дырэктара закрытага акцыянернага таварыства «Калінка» г. Салігорска Каліценю Галіну Рыгораўну Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.