![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
24 чэрвеня 2011 г. № 828
Аб узнагароджанні А.М.Філіпюка Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў па забеспячэнню дзейнасці Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь узнагародзіць памочніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Філіпюка Андрэя Мікалаевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.