![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 ліпеня 2010 г. № 1080
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:
шматгадовую плённую працу па развіццю фізічнай культуры і спорту Бычкова Валерыя Дзмітрыевіча, дырэктара ўстановы «Магілёўскі абласны спартыўны клуб «Спартак» Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі;
шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад ва ўмацаванне абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь і ўдасканальванне дзейнасці праваахоўных органаў Кірушчанку Дзмітрыя Уладзіміравіча, намесніка начальніка ўпраўлення па пытаннях абароны і праваахоўных органаў Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;