![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 студзеня 2009 г. № 44
Аб узнагароджанні І.Ю.Каўрыга Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За значны асабісты ўклад у развіццё культурных сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй узнагародзіць Каўрыга Ірыну Юр’еўну, рэжысёра аддзела фестываляў і спецмерапрыемстваў Маскоўскага дзяржаўнага канцэртнага аб’яднання «Масканцэрт» (г. Масква), народную артыстку Расіі, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.