![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 снежня 2008 г. № 1985
Аб прысваенні статусу «акадэмічны» ўстанове «Беларускі дзяржаўны музычны тэатр»
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За значны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры і дасягненні ў галіне музычнага мастацтва прысвоіць установе «Беларускі дзяржаўны музычны тэатр» статус «акадэмічны» і ў далейшым называць яе: установа «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр».