![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 кастрычніка 2008 г. № 1607
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:
дасягненне высокіх паказчыкаў у арганізацыі гандлёвага абслугоўвання насельніцтва наваполацкае гарадское унітарнае камунальнае гандлёвае прадпрыемства «Базіс»;
забеспячэнне ўстойлівай, надзейнай і эканамічнай работы Беларускай энергетычнай сістэмы рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства электраэнергетыкі «ОДУ»;