![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 красавіка 2007 г. № 422
Аб камандзіраванні А.У.Азярца, Г.І.Кузняцова і І.Г.Тушынскага ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) для абмеркавання з кіраўніцтвам адкрытага акцыянернага таварыства «Газпром» пытанняў стварэння сумеснай беларуска-расійскай газатранспартнай арганізацыі:
з 2 па 4 красавіка 2007 г. Міністра энергетыкі Азярца Аляксандра Уладзіміравіча;
з 3 па 4 красавіка 2007 г. Старшыню Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Кузняцова Георгія Іванавіча і намесніка Міністра юстыцыі Тушынскага Ігара Геранінавіча.