![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 лістапада 2006 г. № 1562
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:
Пестава Валерыя Сямёнавіча, галоўнага рэжысёра галоўнай дырэкцыі тэлевытворчасці Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, за значны ўклад у арганізацыю і правядзенне тэлевізійных эфіраў, прысвечаных важным дзяржаўным мерапрыемствам;