![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
31 жніўня 2006 г. № 1106
Аб камандзіраванні У.М.Цеслюка ў г. Ерэван (Рэспубліка Арменія)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 12 па 15 верасня 2006 г. у г. Ерэван (Рэспубліка Арменія) намесніка Міністра сувязі і інфарматызацыі Цеслюка Уладзіміра Мікалаевіча для ўдзелу ў рабоце сумеснага пасяджэння Камісіі Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі па пытаннях рэгулявання выкарыстання радыёчастотнага спектра і электрамагнітнай сумяшчальнасці радыёэлектронных сродкаў і Камісіі Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі па спадарожнікавай сувязі, тэлевізійнаму вяшчанню і гукавому радыёвяшчанню.