![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
12 ліпеня 2006 г. № 865
Аб бязвыплатнай перадачы акцый адкрытага акцыянернага таварыства «Баравухінскі КБА «Надзея» з рэспубліканскай уласнасці ў камунальную ўласнасць г. Наваполацка
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Перадаць бязвыплатна ў 2006 годзе 5693 акцыі адкрытага акцыянернага таварыства «Баравухінскі КБА «Надзея» (намінальная вартасць акцыі 3600 рублёў) агульнай вартасцю 20 494 800 рублёў з рэспубліканскай уласнасці ў камунальную ўласнасць г. Наваполацка.